Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

увогуле, прысл.

  1. прысл. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае.

    • У. справы ідуць нядрэнна.
  2. прысл. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.

    • Ён у. такі.
  3. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова перад заключэннем, падагульненнем.

    • На гэтым работу закончым і ў. мы ўжо стаміліся.
  4. У цэлым, у выніку.

    • Не дрэнны, у., чалавек, але п’е.

увод, , м.

  1. гл. увесці.

  2. Устройства, месца, праз якое што-н. уваходзіць, устаўляецца; прыёмная частка машыны або ўстаноўкі.

    • Электрычны ў.

|| прым. уводны, .

уводзіны, .

Уступная, пачатковая частка чаго-н.

  • У. да падручніка.
  • У. ў мовазнаўства (навука аб асновах мовазнаўства).

уводны, .

  1. гл. увод.

  2. Які з’яўляецца ўступам, увядзеннем у што-н.

    • Уводная лекцыя.

уволю, прысл.

Да поўнага задавальнення, удосталь.

  • Конь еў аўса ў.

увосень, прысл.

У асенні час, восенню.

  • У. збіраюць яблыкі.

увосьмера, прысл.

У восем разоў, у восем частак.

  • Скласці паперу ў.
  • У. больш.