увогуле, прысл.

  1. прысл. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае.

    • У. справы ідуць нядрэнна.
  2. прысл. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.

    • Ён у. такі.
  3. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова перад заключэннем, падагульненнем.

    • На гэтым работу закончым і ў. мы ўжо стаміліся.
  4. У цэлым, у выніку.

    • Не дрэнны, у., чалавек, але п’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)