Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыба, , ж. (гіст.).

У старыя часы: прылада для катавання, на якой расцягвалі цела каральнага.

  • Паслаць на дыбу.

дыбаць, ; незак. (разм.).

Ісці мерна, ступою.

  • Уладзік дыбаў за бабуляй.

дыбачкі, .

У выразах: на дыбачках і на дыбачкі — на кончыках пальцаў ног (хадзіць, стаць).

  • Хадзіць на дыбачках.
  • Стаць на д.

дыбіцца, ; незак.

  1. Аб вопратцы — не гладка прылягаць, тапырыцца.

    • Пінжак на ім дыбіўся.
  2. Аб валасах, поўсці: станавіцца тарчма.

    • Валасы на галаве дыбіліся ад ветру.

дыбкі, прысл.

У выразе: на дыбкі (разм.) —

  1. на заднія ногі (стаць, падняцца).

    • Конь спалохаўся і на дыбкі;
  2. перан., не згадзіцца з чым-н., рэзка запратэставаць.

    • Усё скончылася б памяркоўна, ды Габрусь на дыбкі.

дыбы, , ж.

  1. Высокія шасты з прыступкамі для хадзьбы, не згінаючы ног.

  2. перан., іран. Пра доўгія ногі.