Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дырыжабль, ✂, м.

Паветраплавальны апарат, напоўнены газам, забяспечаны рухавіком з паветраным вінтом; кіруемы рэастат з цыгарападобным корпусам.

|| прым. дырыжаблевы, ✂.

дырыжор, ✂, м.

Кіраўнік калектыву выканаўцаў у аркестры, хоры.

|| прым. дырыжорскі, ✂.

дырыжыраваць, ✂; незак.

Кіраваць аркестрам або хорам пры выкананні музычнага твора.

|| наз. дырыжыраванне, ✂.

дырэктар, ✂, м.

Кіраўнік прадпрыемства, якой-н. дзяржаўнай або навучальнай установы.

  • Д. фабрыкі.
  • Д. вучылішча.
  • Д. саўгаса.

|| ж. дырэктарка, ✂.

|| прым. дырэктарскі, ✂.

дырэктарат, ✂, м.

Калегія дырэктараў якога-н. буйнога прадпрыемства, ведамства на чале з галоўным дырэктарам.

дырэктарыха, ✂, ж. (разм.).

Жонка дырэктара.

дырэкторыя, ✂, ж. (гіст.).

Урад у Францыі ў час Французскай буржуазнай рэвалюцыі 1795—1799 гг.

дырэктыва, ✂, ж.

Абавязковае для выканання кіруючае ўказанне вышэйшага органа.

|| прым. дырэктыўны, ✂.

дырэктыўны, ✂.

  1. гл. дырэктыва.

  2. перан. Катэгарычны, які мае характар дырэктывы.

    • Дырэктыўныя ўказанні.

|| наз. дырэктыўнасць, ✂.

дырэкцыя, ✂, ж.

  1. Кіраўнічы орган прадпрыемства, ведамства, навучальнай установы на чале з дырэктарам.

    • Распараджэнне дырэкцыі.
  2. Памяшканне; дзе знаходзіцца дырэкцыя.

|| прым. дырэкцыйны, ✂.