Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыван, , м.

Выраб з цяжкай варсістай узорыстай тканіны, якім упрыгожваюць сцены, усцілаюць падлогу.

  • Сцяну аздабляў персідскі д.
  • Зялёны луг здаваўся шырокім дываном (перан.).

|| памянш. дыванок, .

|| прым. дывановы, .

дываншчык, , м.

Спецыяліст па вырабу, тканню дываноў.

|| ж. дываншчыца, .

дыверсант, , м.

Той, хто ўчыняе дыверсіі, займаецца падрыўной дзейнасцю.

|| ж. дыверсантка, .

|| прым. дыверсанцкі, .

дыверсія, , ж.

  1. Ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу і сілы праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

  2. Вывядзенне са строю аб’ектаў ваеннага, дзяржаўнага значэння ў тыле ворага або ў якой-н. краіне агентамі замежнай дзяржавы, злачыннымі элементам.

|| прым. дыверсійны, .

дывертысмент, , м.

Тэатральнае выступленне з розных эстрадных нумароў, якое даецца ў дапаўненне да асноўнага паказу.

|| прым. дывертысментны, .

дывідэнд, , м. (спец.).

Прыбытак, які атрымліваецца акцыянерамі прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу.

|| прым. дывідэндны, .

дывізіён, , м.

  1. Воінскае падраздзяленне ў артылерыйскіх, ракетных часцях.

  2. Злучэнне ваенных караблёў аднаго класа.

    • Д. мінаносцаў.

|| прым. дывізіённы, .

дывізія, , ж.

  1. Асноўнае тактычнае злучэнне ў розных відах узброеных сіл.

    • Стралковая д.
    • Танкавая д.
    • Авіяцыйная д.
  2. Вышэйшае злучэнне ваенных караблёў аднаго або некалькіх класаў.

|| прым. дывізіённы, .