Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыз... (гл. дыс...), прыстаўка.

Ужыв. замест «дыс...» перад галоснымі, напр. дызартрыя, дызасацыяцыя.

дызайн, , м.

Канструяванне прадметаў, машын, інтэр’ераў, якія вырабляюцца прамысловасцю, на прынцыпах спалучэння зручнасці, эканамічнасці і прыгажосці.

дызайнер, , м.

Мастак, канструктар, спецыяліст па дызайну.

|| прым. дызайнерскі, .

дызель, , м.

Рухавік унутранага згарання, які працуе на вадкім паліве.

|| прым. дызельны, .

дызель...

Першая частка складаных слоў са знач., які мае адносіны да дызеля, дызельны, напр. дызель-матор, дызель-поезд, дызель-электраход.

дызель-электраход, , м.

Электраход, забяспечаны дызелем у якасці першаснага рухавіка.

|| прым. дызель-электраходны, .

дызентэрыя, , ж.

Вострае інфекцыйнае захворванне, якое суправаджаецца пашкоджаннем кішэчніка; крывавы панос; крываўка.

|| прым. дызентэрыйны, .