Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыябет, , м.

Назва шэрагу хвароб, выкліканых парушэннем абмену рэчываў.

  • Цукровы дыябет — хвароба, якая характарызуецца павелічэннем цукру ў крыві і ў мачы.

|| прым. дыябетычны, .

дыябетык, , м. (разм.).

Хворы на дыябет.

|| ж. дыябетычка, .

дыяганаль1, , м.

Шчыльная тканіна З косымі рубчыкамі.

  • Набраць дыяганалю на паліто.

|| прым. дыяганалевы, .

дыяганаль2, , ж.

У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, што злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, якія не ляжаць у адной грані.

|| прым. дыяганальны, .

дыягназ, , м.

Кароткае ўрачэбнае заключэнне аб характары і сутнасці хваробы, а таксама яе абазначэнне.

  • Паставіць д.

|| прым. дыягнастычны, .

дыягнаставаць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Паставіць (ставіць) дыягназ.

    • Д. хваробу.
  2. Устанавіць (-наўліваць) тэхнічны стан машын, механізмаў.

|| наз. дыягнаставанне, і дыягностыка, .

  • Дыягнаставанне хваробы.
  • Тэхнічная дыягностыка.
  • Спецыяліст па дыягностыцы.

дыягност, , м.

Урач, які ўстанаўлівае дыягназ.

дыягностыка, , ж.

  1. гл. дыягнаставаць.

  2. Вучэнне аб спосабах дыягназу.

  3. Устанаўленне дыягназу.

    • Ранняя д. захворвання.
    • Лабараторная д.

|| прым. дыягнастычны, .

дыяграма, , ж.

Графічна выкананы малюнак, які наглядна ілюструе суадносіны якіх-н. велічынь.

  • Д. росту навуковых кадраў.

|| прым. дыяграмны, .

дыядэма, , ж.

  1. Вянок або галаўная павязка з упрыгожаннямі з каштоўных камянёў, якія надзявалі цары і вярхоўныя жрацы ў мінулыя часы.

  2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з каштоўных камянёў у выглядзе кароны.

    • Д. з сапраўдных брыльянтаў.