Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дык, злуч.

  1. злуч. уступальны. з выніковым знач. Ужыв. для сувязі сказаў з прычынна-выніковымі адносінамі.

    • Калі так, дык я згодзен.
  2. злуч. уступальны. Ужыв. у пачатку галоўнага сказа пры даданым умоўным.

    • Работу зрабіў, дык можна і адпачываць.
  3. часц. узмацн. Узмацняе выказванне.

    • Я дык і глядзець у той бок не хачу.
    • Абяцаць дык абяцалі, а не выконваем.
  4. часц. узмацн. Ужыв. пры паказанні на проціпастаўленне або пярэчанне (з часціцай «ж»; разы.).

    • Дык я ж не спрачаюся!

дыктаваць, ; незак.

  1. Павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць.

    • Д. верш.
  2. Прапаноўваць для безадгаворачнага выканання.

    • Так яму дыктавала сумленне.

|| зак. прадыктаваць, .

|| наз. дыктоўка, .

  • Пісаць пад дыктоўку.

дыктант, , м.

Від пісьмовай работы — запісванне тэксту пад дыктоўку з далейшым аналізам правільнасці яго напісання.

  • Кантрольны д.

|| прым. дыктантны, .

дыктар, , м.

Работнік радыё або тэлебачання, які чытае тэкст перад мікрафонам.

|| ж. дыктарка, .

|| прым. дыктарскі, .

дыктат, , м.

Патрабаванне, якое прадыктавана адным, больш моцным бокам для абавязковага выканання другім, слабейшым бокам.

  • Палітыка дыктату.

|| прым. дыктатны, .

дыктатар, , м.

  1. Правіцель, які карыстаецца неабмежаванай уладай.

  2. перан. Той, хто паводзіць сябе ў адносінах іншых уладарна і нецярпіма.

|| прым. дыктатарскі, .

дыктатура, , ж.

Дзяржаўная ўлада, якая апіраецца на сілу пануючага класа. Дыктатура пралетарыяту — у Расіі: абвешчаная партыяй бальшавікоў улада рабочага класа.

дыктафон, , м. (спец.).

Прыбор для запісу і ўзнаўлення вуснай мовы.

|| прым. дыктафонны, .

дыктоўка, , ж.

  1. гл. дыктаваць.

  2. Тое, што і дыктант (разм.).

дыкцыя, , ж.

Вымаўленне, ступень выразнасці ў вымаўленні слоў і складоў пры дэкламацыі, спяванні.

  • Добрая д.

|| прым. дыкцыйны, .