Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дына, ✂, ж.

У механіцы: адзінка сілы, роўная сіле, якая надае масе ў адзін грам паскарэнне ў адзін сантыметр у секунду.

дыназаўр, ✂, м.

Яшчарападобная жывёліна буйных памераў, якая вымерла ў далёкім мінулым.

|| прым. дыназаўравы, ✂.

дынама, нескл., н.

Генератар пастаяннага току.

дынамамашына, ✂, ж. (уст.).

Генератар пастаяннага току.

дынамізм, ✂, м. (кніжн.).

Наяўнасць, багацце дынамікі ў чым-н. (у 3 знач.).

  • Д. падзей.

дынамік, ✂, м.

Прыбор для гучнага ўзнаўлення радыёперадачы.

  • Уключыць д.

дынаміка, ✂, ж.

  1. Раздзел механікі, які вывучае законы руху цел у залежнасці ад сіл, што дзейнічаюць на іх.

  2. Ход развіцця якой-н. з’явы (кніжн.).

    • Д. грамадскага развіцця.
  3. Рух, дзеянне, развіццё (кніжн.).

    • Д. сучаснага жыцця.

|| прым. дынамічны, ✂.

дынаміт, ✂, м.

Моцнае выбуховае рэчыва, асноўнай састаўной часткай якога з’яўляецца нітрагліцэрына.

|| прым. дынамітавы, ✂ і дынамітны, ✂.

дынамічны, ✂.

  1. гл. дынаміка.

  2. Багаты на дзеянні (кніжн.).

    • Дынамічнае мастацтва.

|| наз. дынамічнасць, ✂.

дынамометр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння мышачнай сілы чалавека.