Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дым, , м.

Лятучыя прадукты гарэння з дробнымі часцінкамі вугалю, што ўзнімаюцца ў паветра ў выглядзе цёмных клубоў.

  • Не бывае дыму без агню (з нар.).

  • Пайсці з дымам (разм.) — марна прапасці.

  • Пускаць дым у вочы (разм.) — ствараць ілжывае ўражанне аб чым-н.

  • У дым (разм.) — зусім, канчаткова.

|| памянш. дымок, .

|| прым. дымавы, .

  • Дымавая заслона.
  • Дымавая шашка.

дыма...

Першая частка складаных сяоў, якая адпавядае па значэнню словам: дым, дымавы, напр. дымаадвод, дымаадсос, дымагарны, дымагенератар, дымамаскіроўка, дымамёт, дыманепранікальны, дымаўлоўнік, дымаход.

дымагарны, :

  • дымагарная труба (спец.) — труба ў паравым катле, па якой праходзяць з топкі газы, што абаграваюць кацёл.

дымар, , м.

Прылада для акурвання пчол дымам.

|| прым. дымарны, .

дымаход, , м.

Канал для выхаду дыму з печы (топкі) у комін.

|| прым. дымаходны, .

дымець, ; незак.

Дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму; выпускаць дым.

  • Печка пачала д.
  • Яшчэ дымелі галавешкі.

дыміцца, ; незак.

  1. Выпускаць дым; тлець, вылучаючы многа дыму.

    • Галавешка дымілася на вогнішчы.
  2. перан. Вылучаць пару.

    • Пасля дажджу дымілася зямля.
    • У лагчыне дыміўся туман.

дыміць, ; незак.

  1. Кепска гарэць, даючы многа дыму.

    • Печ дыміць.
  2. чым. Пускаць дым.

    • Д. папяросай.

|| зак. надыміць, .

дымка, , ж.

Лёгкая павалока з дыму, туману.

  • Д. туману.

дымны, .

  1. Які дыміцца, вылучае многа дыму.

    • Дымная галавешка.
  2. перан. Падобны на дым.

    • Дымная павалока воблакаў.