Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дылема, ✂, ж.

  1. Палемічны доказ з двума прапанаванымі процілеглымі палажэннямі, якія выключаюць магчымасць трэцяга (спец.).

  2. Становішча, пры якім выбар аднаго з двух супрацьлеглых рашэнняў аднолькава цяжкі (кніжн.).

    • Стаяць перад складанай дылемай.

дылер, ✂, м. (спец.).

Асоба, фірма, банк, што займаюцца перапродажам тавараў, купляй-продажам каштоўных папер, валюты і пад. і дзейнічаюць за свой кошт і ад свайго імя.

|| прым. дылерскі, ✂.

дылетант, ✂, м.

Той, хто займаецца навукай ці мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі, маючы толькі павярхоўнае ўяўленне аб прадметах свайго занятку.

  • Д. у музыцы.
  • Д. у мовазнаўстве.

|| ж. дылетантка, ✂.

|| прым. дылетанцкі, ✂.

дылетантызм, ✂ і дылетанцтва, ✂, н.

Дылетанцкія адносіны да таго, што патрабуе спецыяльных прафесійных ведаў.

дылёўка, ✂, ж. (разм.).

Тоўстая дошка.

  • Аканіцы зроблены з дылёвак.

|| прым. дылёвачны, ✂.

дыліжанс, ✂, м.

Мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты да пашырэння чыгуначных і аўтамабільных зносін.

|| прым. дыліжансавы, ✂.

дылогія, ✂, ж.

Два творы аднаго аўтара (пісьменніка, музыканта), якія аб’яднаны агульнай задумкай і пераемнасцю сюжэта.

|| прым. дылагічны, ✂.

дыля, ✂, ж.

Тое, што і дылёўка.

|| прым. дыльны, ✂.