Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гук, ✂, м.

  1. Фізічная з’ява, што выклікаецца вагальнымі рухамі часцінак паветра, якую мы ўспрымаем слыхам.

    • Хуткасць гуку.
    • Г. стрэлу.
    • Музыкальны г. (у адрозненне ад шуму).
    • Ні гуку (пра поўнае маўчанне).
  2. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы.

    • Гукі беларускай мовы.

|| прым. гукавы, ✂.

гука...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да гуку, гукаў (у 1 знач.), напр. гукалакатар, гукапеленгатар, гукапераймальны, гукаперайманне, гукасігнальны, гукаўлоўнік, гукаўспрымальны;
  2. які мае адносіны да гукаў мовы, напр. гукавымаўленне, гукалітарны;
  3. які мае адносіны да гуказапісу, напр. гуказапісны, гуказдымальнік, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура;
  4. які мае адносіны да музычных гукаў, напр. гукарад;
  5. які мае адносіны да распаўсюджвання і паглынання шуму, напр. гукаізаляцыя, гуканепранікальны, гукапаглынальнік, гукапаглынальны, гукапранікальны.

гукааператар, ✂, м.

Спецыяліст па запісу гукаў.

|| прым. гукааператарскі, ✂.

гукаафарміцель, ✂, м.

Спецыяліст па шумавым афармленні спектакля.

|| прым. гукаафарміцельскі, ✂.

гуказапіс, ✂, м. (спец.).

Запіс спецыяльнымі апаратамі гаворкі або музыкі на плёнку, пласцінку і пад.

  • Студыя гуказапісу.

гуказдымальнік, ✂, м. (спец.).

Прыбор для перадачы запісу грамафонных пласцінак на рэпрадуктар радыёпрыёмніка, адаптэр.

гукаізаляцыя, ✂, ж.

Сукупнасць сродкаў і мер, якія забяспечваюць непранікальнасць гукаў і шуму ў памяшканне.

|| прым. гукаізаляцыйны, ✂.

гукамаскіроўка, ✂, ж. (спец.).

Тэхнічныя прыёмы, звязаныя з маскіроўкай гукамі або з маскіроўкай гукаў.

|| прым. гукамаскіровачны, ✂.

гуканепранікальны, ✂.

Які не прапускае гукаў, шумаў, ізаляваны ад іх.

  • Гуканепранікальныя сцены.

|| наз. гуканепранікальнасць, ✂.

гуканне, ✂, н. (разм.).

  1. Гутарка, гаворка.

  2. Кліканне (звычайна ў лесе).

  3. Перагукванне, каб сабрацца разам.

○

  • Гуканне вясны — старажытны язычніцкі абрад, калі збіралася моладзь, спявала, вадзіла карагоды, закопвала ў зямлю гаршчок з кашай як своеасаблівую ахвяру зямлі.