Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

глабальны, .

Усеагульны, які ахоплівае ўвесь зямны шар, увесь свет.

  • Праблема чыстай вады набыла г. характар.

  • Глабальная ракета — ракета, якая можа даставіць баявы зарад у любое месца зямнога шара.

|| наз. глабальнасць, .

глава, , ж.

Раздзел кнігі, артыкула.

  • Г. аповесці.

глаголіца, , ж.

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук.

|| прым. глагалічны, .

  • Глагалічнае пісьмо.

гладзільны, .

Тое, што і прасавальны.

гладзіць, ; незак.

  1. Лёгка праводзіць рукой па чым-н.

    • Г. па галоўцы (таксама перан. патураць каму-н.).
    • Г. супраць шэрсці (таксама перан. гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).
  2. Тое, што і прасаваць.

|| зак. пагладзіць, .

|| наз. гладжанне, .

гладзь1, , ж.

Роўная паверхня воднай прасторы.

  • Г. мора.

гладзь2, , ж.

Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.

гладка...

Першая частка складаных слоў са знач. гладкі (у 1 і 3 знач.), напр. гладкаскуры, гладкасценны, гладкашэрсны, гладкатвары.

гладкаствольны, .

З гладкім, не наразным ствалом (у 2 знач.).

  • Гладкаствольнае ружжо.

гладкі, .

  1. Роўны, без упадзін і выступаў.

    • Г. стол.
    • Гладкая пляцоўка.
  2. перан. Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.).

    • Лектар гаварыў гладка (прысл.).
    • Г. стыль.
  3. Сыты, адкормлены (разм.).

    • Гладкія коні.
    • Г. пан.

|| наз. гладкасць, .