Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гібель, ✂, ж.

  1. Знішчэнне, разбурэнне, смерць (пры катастрофе, стыхійным бедстве і пад.).

    • Г. касмічнага карабля.
  2. чаго. Незлічонае мноства, колькасць (разм.).

    • Летам г. работы ў сялян.

гібельны, ✂.

Які вядзе да гібелі (у 1 знач.), пагражае гібеллю.

  • Г. крок.

|| наз. гібельнасць, ✂.

гібець, ✂; незак. (разм.).

Пакутаваць, гараваць ад нястачы, бязмэтнага жыцця і пад.

  • Г. у галечы.

|| наз. гібенне, ✂.

гібкі, ✂.

  1. Які лёгка гнецца і разгінаецца; пругкі.

    • Г. дубец.
  2. перан. Багаты адценнямі, выразны (пра голас, характар і пад.).

    • Г. голас.
  3. перан. Здольны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх.

    • Гібкая палітыка.

|| наз. гібкасць, ✂.

гіблы, ✂ (разм.).

  1. Пра мясцовасць: якая пагражае гібеллю.

    • Гіблае месца.
  2. Безнадзейны, які не абяцае нічога добрага.

    • Гіблая справа.

гібон, ✂, м.

Невялікая чалавекападобная малпа, якая жыве ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

гібрыд, ✂, м.

Арганізм, атрыманы шляхам гібрыдызацыі.

|| прым. гібрыдны, ✂.

гібрыдызацыя, ✂, ж.

Скрыжаванне арганізмаў, разнародных у спадчынных адносінах.

гігант, ✂, м.

  1. Істота, расліна незвычайна вялікіх памераў, велікан.

    • Слон-г.
    • Гіганты навукі (перан. пра выдатных вучоных, мысліцеляў).
  2. Вялікае па размаху і значэнню прадпрыемства.

    • Завод-г.

гігантаманія, ✂, ж.

Імкненне да практычна неапраўданага стварэння чаго-н. у вялікім маштабе.