Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

га​1, нескл., м.

Скарочанае абазначэнне метрычнай меры зямельнай плошчы гектара, роўнай 10 000 м​2; ужыв. звычайна пры лічэбніку.

  • Засеяна 180 га лёну.

га​2, часц.

  1. Ужыв. пры пытальных зваротах.

    • Га?
    • Што?
  2. Пры выказванні пабуджэння.

    • Тата, га, тата!

гаалян, ✂, м.

Хлебны злак роду сорга з высокім сцяблом, пакрытым лісцем.

|| прым. гаалянавы, ✂.

габаіст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на габоі.

|| ж. габаістка, ✂.

габардзін, ✂, м.

Шарсцяная тканіна для паліто і касцюмаў.

|| прым. габардзінавы, ✂.

габарыт, ✂, м. (спец.).

Гранічныя знешнія абрысы прадметаў (збудаванняў, машын, станкоў і пад.), а таксама аб’ём, велічыня прадметаў.

  • Габарыты вагонаў.
  • Г. прыбліжэння (гранічныя знешнія абрысы стацыянарных збудаванняў на чыгунцы).

|| прым. габарытны, ✂.

габелен, ✂, м.

  1. Насценны дыван з вытканымі ўзорамі, малюнкам.

  2. Дэкаратыўная абівачная тканіна з воўны і шоўку, часам з дабаўленнем сярэбранай ці залатой ніткі.

|| прым. габеленавы, ✂.

габлюшка, ✂, ж.

Стружка з-пад рубанка.

|| прым. габлюшачны, ✂ і габлюшкавы, ✂.

габлявальшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца апрацоўкай чаго-н. драўлянага габляваннем.

|| ж. габлявальшчыца, ✂.

габляваць, ✂; незак.

Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам.

  • Г. дошку.

|| зак. выгаблеваць, ✂.

|| наз. габляванне, ✂ і габлёўка, ✂.

|| прым. габлявальны, ✂.

  • Г. інструмент.