Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гафрыраваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) рады паралельных складак на чым-н. (метале, тканіне, паперы і пад.).

  • Г. каўнер.

|| наз. гафрыраванне, ✂ і гафрыроўка, ✂.

|| прым. гафрыравальны, ✂ і гафрыровачны, ✂.

гафрыроўка, ✂, ж.

  1. гл. гафрыраваць.

  2. Рад паралельных хвалепадобных складак на чым-н.

гафрэ, ✂.

  1. нескл., н. Складкі, цвёрда запрасаваныя і закладзеныя з выгінам.

  2. нязм. Пра выраб: з такімі складкамі.

    • Спадніца г.

гафт, ✂, м.

Від ажурнай вышыўкі.

гафтаваць, ✂; незак.

Рабіць узор на чым-н. спецыяльным відам ажурнай вышыўкі.

|| зак. выгафтаваць, ✂.

|| наз. гафтаванне, ✂.

гафтачка, ✂, ж.

Пятля ў вопратцы для апліка.