Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гай, ✂, м.

Невялікі, часцей лісцевы лес.

  • Бярозавы г.

|| памянш. гаёк, ✂.

|| прым. гаёвы, ✂.

гайда, выкл. у знач. вык. (разм.).

  1. Пойдзем, ідзі(це).

    • Г. ў поле.
    • Г. ў лес па ягады.
  2. Ужыв. для абазначэння хуткага адыходу, ад’езду куды-н.

    • Садзіся ў машыну і г. ў вёску.

гайдамак, ✂, м.

  1. У 17 і 18 ст.: украінскі казак, удзельнік народна-вызваленчай барацьбы супраць польскіх памешчыкаў.

  2. Салдат нацыяналістычных атрадаў у час грамадзянскай вайны на Украіне ў 1918—20 гг.

|| прым. гайдамацкі, ✂.

гайданка, ✂, ж.

Няроўны, хістальны рух самалёта, вагальны ход судна і пад.

гайдацца, ✂ і гойдацца, ✂, незак.

Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз.

  • Г. на хвалях.

|| аднакр. гайдануцца, ✂.

гайдаць, ✂ і гойдаць, ✂, незак.

Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз.

  • Лодку гайдала (безас.).

|| аднакр. гайдануць, ✂.

|| наз. гайданне, ✂ і гойданне, ✂.

гайдук, ✂, м.

  1. Паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі ў эпоху турэцкага ўладарніцтва.

  2. Слуга, выязны лакей часоў прыгоннага права.

    • Панскі г.

|| прым. гайдучны, ✂.

гайка, ✂, ж.

Дэталь з адтулінай, што мае вінтавую разьбу, для накручвання на што-н.

◊

  • Аслаблі гайкі ў каго (разм. іран.) — пра таго, хто не мае волі, не здолен дзейнічаць.

  • Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) (разм.) — строга патрабаваць.

|| прым. гаечны, ✂.

  • Гаечная разьба.
  • Г. ключ (для закручвання гаек).

гаймараў:

  • гаймарава поласць — поласць, што знаходзіцца у верхняй сківіцы чалавека, па два бакі носа.

гаймарыт, ✂, м.

Запаленне слізістай абалонкі гаймаравай поласці.

|| прым. гаймарытны, ✂.