Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гваздануць, ✂; зак. і аднакр. (разм.).

Моцна ўдарыць чым-н.

  • Г. кулаком.

гваздзік, ✂, м.

Травяністая дзікарастучая і садовая расліна з яркімі кветкамі і вострым пахам.

гваздзіка, ✂, ж., зб.

Высушаныя пупышкі гваздзіковага дрэва, якія выкарыстоўваюцца як прыправа.

гваздзіковы​1 ✂ прым.

Які мае адносіны да гваздзіка, уласцівы яму.

  • Г. пах.

гваздзіковы​2 ✂ прым.

Які здабываецца з гваздзікі.

  • Г. алей.
  • Гваздзіковае дрэва.

гвалт, ✂, м.

  1. Прымяненне фізічнай сілы да каго-н.

    • Партызаны помсцілі немцам за г. і здзекі.
    • Гвалтам (прысл.) пасадзіць у машыну.
  2. Прымусовае ўздзеянне на каго-, што-н.

    • Чыніць г.
  3. Крык, лямант.

    • Кожны вечар у хаце стаяў г.
  4. у знач. вык. Кліч аб ратунку ў выпадку небяспекі (разм.).

    • Г., ратуйце!

◊

  • Хоць гвалт крычы (разм.) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.

гвалтаванне, ✂, н.

  1. гл. гвалтаваць.

  2. Тое, што і гвалт (у 1 і 2 знач.).

гвалтаваць, ✂; незак.

  1. Чыніць гвалт (у 1 і 2 знач.).

    • Г. чыю-н. волю.
  2. Сілай прымушаць да палавой сувязі.

|| зак. згвалтаваць, ✂.

гвалтаўнік, ✂, м.

Той, хто чыніць гвалт (у 1 і 2 знач.).

гвалтоўніцкі, ✂.

Звязаны з дзейнасцю гвалтаўніка.

  • Гвалтоўніцкія метады.