гвалт,
-
Прымяненне фізічнай сілы да каго
-н. - Партызаны помсцілі немцам за г. і здзекі.
- Гвалтам (
прысл. ) пасадзіць у машыну.
-
Прымусовае ўздзеянне на каго-, што
-н. - Чыніць г.
-
Крык, лямант.
- Кожны вечар у хаце стаяў г.
-
у знач. вык. Кліч аб ратунку ў выпадку небяспекі (разм. ).- Г., ратуйце!
Хоць гвалт крычы (
разм. ) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)