Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гэбель, .

Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім лязом для стругання дрэва.

|| памянш. гэблік, .

|| прым. гэбельны, .

гэй, выкл.

Воклік, якім звяртаюцца да каго-н.

  • Гэй, пастой!
  • Гэй вы, коні!

гэта, займ.

  1. займ. указальны, ж. і н.; гл. гэты.

  2. часц. Узмацняе, падкрэслівае тое ці іншае слова ў сказе.

    • Хто г. напісаў?
  3. Ужыв. пры выказніку, які выражаны назоўнікам, прыметнікам, інфінітывам ці прыслоўем.

    • Праца — г. крыніца нашага багацця.
    • Жыццё — г. барацьба.
  4. часц. узмацняльная. Узмацняе сэнс, значэнне папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных і даданых сказах.

    • Ці г. ты яшчэ з работы ідзеш ?

гэтак, прысл.

Тое, што і так.

  • Даўно б г.
  • І г. далей.
  • І так і г.

гэтакі, і гэткі, , займ.

Тое, што і такі.

гэтулькі, прысл. і займ. (разм.).

Столькі, так многа.

  • Вам нельга г. чытаць.
  • Т. людзей сышлося, як ніколі!

гэты, займ.

  1. Паказвае на асобу або прадмет, якія знаходзяцца перад вачамі.

    • Г. ці той лес?
    • Гэтага чалавека не сустракаў ніколі.
  2. Паказвае на адрэзак часу, пра які ідзе гаворка.

    • Гэтымі днямі на рыбу не прыйдзецца ісці.
  3. Паказвае на ўжо вядомую асобу або прадмет.

    • Дзіўны чалавек гэты Галілей!
    • Ах гэтыя модніцы!