гэты займеннік
-
Паказвае на асобу або прадмет, якія знаходзяцца перад вачамі.
- Г. ці той лес?
- Гэтага чалавека не сустракаў ніколі.
-
Паказвае на адрэзак часу, пра які ідзе гаворка.
- Гэтымі днямі на рыбу не прыйдзецца ісці.
-
Паказвае на ўжо вядомую асобу або прадмет.
- Дзіўны чалавек гэты Галілей!
- Ах гэтыя модніцы!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)