Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гага, ✂, ж.

Палярная нырцовая качка з каштоўным мяккім цёплым пухам.

|| прым. гагачы, ✂.

гагара, ✂, ж.

Вялікая паўночная вадаплаўная птушка з густым пер’ем.

|| прым. гагаравы, ✂ і гагарыны, ✂.

  • Атрад гагаравых (наз.).
  • Гагарынае пер’е.

гагарка, ✂, ж.

Паўночная марская птушка велічынёй з невялікую качку.

гагатаць, ✂; незак.

  1. Пра гусей: абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га».

  2. Моцна, нястрымна смяяцца (разм.).

|| наз. гагатанне, ✂.

гагаузы, ✂, м.

Народ, які жыве ў Малдавіі, на Украіне і ў Балгарыі.

|| ж. гагаузка, ✂.

|| прым. гагаузскі, ✂.

  • Гагаузская мова (цюркскай сям’і моў).