Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

газ1, , м.

  1. Рэчыва, малекулы якога не звязаны паміж сабой, і здольнае распаўсюджвацца па ўсёй даступнай яму прасторы, раўнамерна яе запаўняючы.

    • Удушлівы г.
  2. Газападобнае паліва, а таксама пра абагравальныя, асвятляльныя прыборы, якія працуюць на такім паліве.

    • Кватэра з газам.
    • Выключыць г.
  3. мн. Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.

  4. звычайна мн. Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы.

    Даць газ(у) (разм.) — паскорыць рух, павялічыць паступленне гаручага.

    На поўным газе — на самай вялікай скорасці.

|| прым. газавы, .

  • Газавая пліта.
  • Газавая атака (з прымяненнем атрутных газаў).
  • Г. рухавік (які рухаецца пры дапамозе газу).

газ2, , м.

Шаўковая празрыстая тканіна.

|| прым. газавы, .

  • Газавая хустачка.

газа, , ж.

Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты і служыць для асвятлення.

|| прым. газавы, .

  • Газавая бочка.
  • Газавая лямпа (якая дзейнічае пры дапамозе газы).

газа...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам газ​1 (у 1 і 2 знач.), газавы, напр. газаабмен, газаасвятленне, газаапаратура, газапаглынальнік, газасховішча, газаўтварэнне.

газават, , м.

У мусульман: завешчаная Каранам свяшчэнная вайна супраць іншаверцаў.

газаваць, ; незак. (разм.).

Павялічваць скорасць машыны, самалёта і пад.

|| аднакр. газануць, .

газавік, , м. (разм.).

Тое, што і газаўшчык.

газагенератар, , м.

Апарат для ператварэння цвёрдага паліва ў гаручы газ.

|| прым. газагенератарны, .

газалін, , м.

Вадкі прадукт перагонкі нафты; неачышчаны бензін.

|| прым. газалінавы, .

газамер, , м. (спец.).

Прыбор для вызначэння колькасці зрасходаванага газу (у 1 і 2 знач.).

|| прым. газамерны, .