газ1,
-
Рэчыва, малекулы якога не звязаны паміж сабой, і здольнае распаўсюджвацца па ўсёй даступнай яму прасторы, раўнамерна яе запаўняючы.
- Удушлівы г.
-
Газападобнае паліва, а таксама пра абагравальныя, асвятляльныя прыборы, якія працуюць на такім паліве.
- Кватэра з газам.
- Выключыць г.
-
мн. Газападобныя страўнікавыя выдзяленні. -
звычайна
мн. Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы.Даць газ(у) (
разм. ) — паскорыць рух, павялічыць паступленне гаручага.На поўным газе — на самай вялікай скорасці.
||
- Газавая пліта.
- Газавая атака (з прымяненнем атрутных газаў).
- Г. рухавік (які рухаецца пры дапамозе газу).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)