Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гама, ✂, ж.

  1. Паслядоўны рад гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актаў.

  2. перан., чаго. Паслядоўны рад аднародных, але па-рознаму зменлівых якасцей, з’яў.

    • Г. фарбаў.
    • Г. гукаў.

|| прым. гамавы, ✂.

гамагенны, ✂ (кніжн.).

Аднародны па свайму саставу або паходжанню; проціл. гетэрагенны.

гамак, ✂, м.

Падвясная сетка для сядзення і ляжання, якая прывязваецца да дрэў, слупоў.

|| прым. гамачны, ✂.

гамана, ✂, ж. (разм.).

  1. Бязладны шум ад мноства галасоў, гукаў.

    • Г. птушак.
  2. Гучная, неразборлівая гаворка.

    • Здалёк чулася людская г.

гаманіць, ✂; незак.

  1. Гаварыць, размаўляць, расказваць.

    • Г. — галава не баліць (прымаўка).
  2. Моцна, гучна размаўляць (звычайна пра многіх).

    • Ля электрычкі гаманіў натоўп.

гаманкі, ✂ (разм.).

Тое, што і гаманлівы.

гаманлівы, ✂.

  1. Які любіць пагаварыць; гаваркі.

    • Г. хлопец.
  2. перан. Звонкі, з пералівамі.

    • Г. ручай.

|| наз. гаманлівасць, ✂.

гамарня, ✂ і гамэрня, ✂, ж.

  1. Шматгалосы крык, бязладная размова.

    • І слова не разабраць у такой гамэрні.
  2. Вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — майстэрня, плавільны завод).

гаматны, ✂.

Грубы, тоўсты (звычайна пра тканіну, вопратку).

гамаць, ✂; незак. (разм., дзіц.).

Есці.