Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гак​1, ✂, м.

  1. Металічны крук.

    • Гакам зачапіць за бервяно.
  2. Востры шып у падкове.

    • Гэты г. не кавальскай работы.

◊

  • З гакам (разм.) — з лішкам.

  • Тры кіламетры з гакам.

|| прым. гакавы, ✂.

гак​2, выкл. у знач. вык. (разм.).

Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць (гакнуцца).

  • Мядзведзю г. у лоб!
  • Паслізнуўся і г. аб камень.

гакнуцца, ✂; зак. (разм.).

Моцна ўдарыцца.

  • Г. аб шафу.

гакнуць, ✂; зак. і аднакр. (разм.).

  1. Стукнуць з вялікай сілай.

    • Г. абухом па бервяне.
  2. Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з вялікай сілай, запалам, азартам (з захаваннем кіравання гэтых дзеясловаў).

    • Гакнулі па тры кружкі піва.

|| незак. гакаць, ✂.

|| наз. гаканне, ✂.