Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гаціць, ✂; незак.

Рабіць гаць, пакрываць гаццю.

  • Г. балота.

|| зак. загаціць, ✂.

гаць, ✂, ж.

  1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца.

  2. Запруда для павышэння ўзроўню вады ў рацэ.

|| прым. гацевы, ✂.