Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гашаны, ✂.

Падвергнуты гашэнню.

  • Гашаныя маркі.
  • Гашаная вапна (атрыманая шляхам падлівання вады ў вапну).

гашыш, ✂, м.

Наркатычны сродак з індыйскіх канапель.

  • Курыць г.

|| прым. гашышны, ✂.

гашэтка, ✂, ж.

Прыстасаванне для спуску курка.

  • Націснуць на гашэтку.

|| прым. гашэтачны, ✂.