Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гасільнік, , м.

  1. Назва розных прыстасаванняў для гашэння агню, святла і пад.

  2. Прыстасаванне для аслаблення або ліквідацыі дзеяння чаго-н. (спец.).

|| прым. гасільны, .

гасіць, ; незак.

  1. Спыняць гарэнне, тушыць.

    • Г. свечку.
  2. перан. Перашкаджаць развіццю чаго-н., заглушаць (жаданні, пачуцці).

    • Г. ініцыятыву.
  3. Змяншаць ці спыняць дзеянне чаго-н. (спец.).

    • Г. хістанні.
    • Г. скорасць.
  4. Рабіць непрыгодным для далейшага ўжывання (афіц.).

    • Г. маркі.
  5. Моцна ўдараць па чым-н. (разм.).

    • Г. абухом па дзвярах.

  • Гасіць вапну — дабаўляць вады ў вапну, каб атрымаць з яе белы парашок (гашаную вапну).

|| зак. загасіць, і пагасіць, .

|| наз. гашэнне, .

гаснуць, ; незак.

  1. Пераставаць гарэць, свяціць; тухнуць.

    • Свечка гасне.
    • Надзеі гаснуць (перан. змяншаюцца, знікаюць).
  2. перан. Слабець, чахнуць.

    • Чалавек гасне ўвачавідкі.

|| зак. загаснуць, , пагаснуць, і згаснуць, .

гаспадар, , м.

  1. Уласнік, уладальнік каго-, чаго-н.

    • Г. кватэры.
  2. (звычайна з азначэннем). Той, хто займаецца гаспадарчымі справамі.

    • Руплівы г.
  3. перан., чаго. Паўнаўладны распарадчык.

    • >Народ — г. сваёй краіны.
    • Г. свайго лесу.
  4. Галава дома, сям’і.

    • Г. за гарэлачку, а гаспадыня за талерачку (прыказка).
    • Г. — галава ў хаце (прыказка)./li>

  • Гаспадар свайго слова (адабр.) — пра чалавека, у якога слова не разыходзіцца са справай.

|| ж. гаспадыня, і гаспадынька, .

|| прым. гаспадарскі, .

гаспадарка, , ж.

  1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу.

    • Натуральная г.
  2. Вытворчасць, эканоміка.

    • Народная г. краіны.
    • Сельская г.
  3. Абсталяванне якой-н. вытворчасці.

    • Г. калгаса.
    • Г. трактарнага завода.
  4. Рэчы, прадметы, якія патрэбны ў быце.

    • Абзавесціся гаспадаркай.
  5. Вытворчая адзінка, пераважна сельскагаспадарчая.

    • Сялянскія гаспадаркі.
    • Кіраваць гаспадаркай.
  6. Эканамічны, вытворчы, фінансавы і іншы бок якой-н. дзейнасці.

    • Хатняя г.

гаспадарлівы, .

Эканомны, руплівы, клапатлівы ў вядзенні гаспадаркі (пра чалавека).

  • Г. (наз.) ні сцюжы, ні спёкі не баіцца (прыказка).

|| наз. гаспадарлівасць, .

гаспадарнік, , м.

Кіраўнік, асоба, якая кіруе гаспадарчымі справамі ўстановы, прадпрыемства.

  • Вопытны г.

|| прым. гаспадарніцкі, .

гаспадарнічаць, ; незак.

Тое, што і гаспадарыць.

|| наз. гаспадарнічанне, .

гаспадарны, .

Тое, што і гаспадарлівы.

|| наз. гаспадарнасць, .

гаспадарскі, .

  1. Які належыць гаспадару.

    • Г. сын.
  2. Дбайны, руплівы.

    • Гаспадарскія адносіны да справы.