гасіць, ✂; незак.

  1. Спыняць гарэнне, тушыць.

    • Г. свечку.
  2. перан. Перашкаджаць развіццю чаго-н., заглушаць (жаданні, пачуцці).

    • Г. ініцыятыву.
  3. Змяншаць ці спыняць дзеянне чаго-н. (спец.).

    • Г. хістанні.
    • Г. скорасць.
  4. Рабіць непрыгодным для далейшага ўжывання (афіц.).

    • Г. маркі.
  5. Моцна ўдараць па чым-н. (разм.).

    • Г. абухом па дзвярах.

◊

  • Гасіць вапну — дабаўляць вады ў вапну, каб атрымаць з яе белы парашок (гашаную вапну).

|| зак. загасіць, ✂ і пагасіць, ✂.

|| наз. гашэнне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)