Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гатавальня, ✂, ж.

Каробка з наборам чарцёжных інструментаў.

гатавацца, ✂; незак.

  1. Варыцца (пра ежу).

    • На пліце гатуецца крупнік.
    • У чайніку гатуецца вада (кіпіць).
  2. да чаго або з інф. Рыхтавацца да чаго-н., да якой-н. дзейнасці.

    • Г. к вяселлю.

|| зак. згатавацца, ✂.

гатаваць, ✂; незак.

  1. Варыць ежу.

    • Г. вячэру.
    • Г. малако (кіпяціць).
  2. Прыводзіць у прыгодны для карыстання стан.

    • Г. цёплае адзенне да зімы.
    • Г. насенне да пасеву.

|| зак. згатаваць, ✂.

|| наз. гатаванне, ✂.

гатовы, ✂.

  1. да чаго і з інф. Які зрабіў усе неабходныя прыгатаванні.

    • Г. да ад’езду.
  2. на што або з інф. Які схільны зрабіць што-н., з якім можа што-н. адбыцца.

    • Г. памагаць садзіць бульбу.
    • Бульба гатова зацвісці.
  3. Канчаткова зроблены, годны для ўжывання, выкарыстання.

    • Абед г.
    • Гатовыя дэталі.
    • На ўсім гатовым (наз. на поўным забеспячэнні).
  4. толькі кар. ф., у знач. вык. Выражае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ўжываецца ў значэннях: 1) памёр, сканаў; 2) зусім п’яны (разм.).

гатоўка, ✂, ж. (разм.).

Наяўныя грошы.

  • Заплаціў пяць тысяч гатоўкаю.

гатоўнасць, ✂, ж.

  1. Стан, пры якім усё зроблена, падрыхтавана да чаго-н.

    • Баявая г.
  2. Згода зрабіць што-н.

    • Выказаць г. выканаць заданне.

гатунак, ✂, м.

Разрад, катэгорыя чаго-н. (першапачаткова тавару) па якасці, расцэнцы і пад.; сорт.

  • Мука першага гатунку.

|| прым. гатунковы, ✂.

  • Гатунковае насенне.

гатунковасць, ✂, ж.

Прыналежнасць да таго ці іншага гатунку.

гатэнтоты, ✂, м.

Народнасць, якая жыве ў Паўднёва-заходняй і Паўночнай Афрыцы.

|| ж. гатэнтотка, ✂.

|| прым. гатэнтоцкі, ✂.