Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гіра, ✂, ж.

  1. Металічны груз пэўнай вагі, які выкарыстоўваецца ў якасці меры пры важанні і ў якасці прылады для практыкаванняў у цяжкай атлетыцы.

  2. Вісячы груз для рэгуліроўкі або прывядзення ў рух механізма.

    • Гадзіннік з гірамі.

|| прым. гіравы, ✂.

гіравік, ✂, м.

Цяжкаатлет, які займаецца гімнастычнымі практыкаваннямі з гірамі.

гіраскоп, ✂, м.

Прыбор у выглядзе вярчальнага цела на вертыкальнай восі, які служыць для падтрымлівання ў стане раўнавагі якіх-н. прадметаў.

  • Ваўчок зроблены па прынцыпу гіраскопа.

|| прым. гіраскапічны, ✂.

гірлянда, ✂, ж.

Кветкі і зеляніна, сплеценыя ў выглядзе шырокай істужкі, а таксама арнамент такой формы.

  • Г. з дзеразы.

|| прым. гірляндны, ✂.