Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гісталогія, , ж.

Навука аб будове і развіцці тканак чалавека і жывёлы.

|| прым. гісталагічны, .

гістарызм, , м.

Разгляд прадметаў і з’яў у іх гістарычным развіцці.

гістарычны, .

  1. гл. гісторыя.

  2. Які рэальна існаваў, не выдуманы.

    • Г. факт.
  3. Які адносіцца да часу, ад якога захаваліся рэчавыя помнікі (напр. рукапісы); проціл. дагістарычны.

    • Гістарычная эпоха.
  4. Выключна важны, які ўвайшоў у гісторыю.

    • Гістарычныя рашэнні.

|| наз. гістарычнасць, .

  • Г. мастацкага твора.

гістарыяграфія, , ж.

  1. Навука аб развіцці гістарычных ведаў і аб метадах гістарычнага даследавання.

  2. Сукупнасць гістарычных даследаванняў, прысвечаных якому-н. перыяду ці праблеме.

    • Г. Вялікага княства Літоўскага.

|| прым. гістарыяграфічны, .

гістолаг, , м.

Спецыяліст у галіне гісталогіі.

гісторык, , м.

  1. Вучоны, даследчык у галіне гісторыі.

  2. Выкладчык гісторыі як вучэбнага прадмета.

гісторыя, , ж.

  1. Рэчаіснасць у яе развіцці і руху.

    • Законы гісторыі.
  2. Навука аб развіцці чалавечага грамадства.

    • Г. старажытнага свету.
    • Г. сярэдніх вякоў.
  3. Ход развіцця, руху чаго-н.

    • Г. раслін.
    • Г. знешняга гандлю.
    • Г. хваробы.
  4. Сукупнасць фактаў і падзей, што адносяцца да мінулага жыцця; мінулае, якое захавалася ў паняцці людзей.

    • Народныя вясельныя абрады ўжо сталі гісторыяй.
  5. Расказ, апавяданне пра што-н.

    • Дзеці любяць слухаць займальныя гісторыі.
  6. Здарэнне, выпадак, пераважна непрыемныя.

    • Трапіць у сумную гісторыю.
    • Вось дык г.!

|| прым. гістарычны, .