гісторыя назоўнік | жаночы род
-
Рэчаіснасць у яе развіцці і руху.
- Законы гісторыі.
-
Навука аб развіцці чалавечага грамадства.
- Г. старажытнага свету.
- Г. сярэдніх вякоў.
-
Ход развіцця, руху чаго-н.
- Г. раслін.
- Г. знешняга гандлю.
- Г. хваробы.
-
Сукупнасць фактаў і падзей, што адносяцца да мінулага жыцця; мінулае, якое захавалася ў паняцці людзей.
- Народныя вясельныя абрады ўжо сталі гісторыяй.
-
Расказ, апавяданне пра што-н.
- Дзеці любяць слухаць займальныя гісторыі.
-
Здарэнне, выпадак, пераважна непрыемныя.
- Трапіць у сумную гісторыю.
- Вось дык г.!
|| прыметнік: гістарычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)