Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

глобус, , м.

Мадэль зямнога шара або нябеснай сферы, умацаваная на вертыкальнай падстаўцы.

|| прым. глобусны, .

глоса, , ж. (спец.).

Тлумачэнне незразумелага слова або выразу, якое даецца на палях або ў самім тэксце старажытных і сярэдневяковых рукапісаў.

  • Глосы ў скарынінскіх тэкстах.

глотагенез, , м. (спец.).

Працэс станаўлення чалавечай натуральнай гукавой мовы.

|| прым. глотагенезны, .

глотка, , ж.

  1. Частка стрававальнага тракту — мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.

  2. Тое, што і горла (у 1 знач.; разм.).

    • Схваціць за глотку.
    • Драць глотку (крычаць моцна і без толку).

|| прым. глотачны, .