Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

глеба, ✂, ж.

  1. Верхні слой зямной кары.

    • Гліністая г.
  2. перан. Аснова, апора.

    • Падрыхтаваць глебу для перагавораў.

◊

  • Выбіць глебу з-пад чыіх ног — прымусіць пераканацца ў беспадстаўнасці чаго-н.; пазбавіць упэўненасці ў чым-н.

  • На глебе чаго, у знач. прыназ. з Р — па прычыне.

  • Захворванне на нервовай глебе.

|| прым. глебавы, ✂.

глебазнавец, ✂, м.

Спецыяліст у галіне глебазнаўства.

глебазнаўства, ✂, н.

Навука, якая займаецца вывучэннем саставу і якасці глебы (у 1 знач.).

|| прым. глебазнаўчы, ✂.

гледжанне, ✂, н.:

  • пункт гледжання — тое, што і пункт погляду (гл. погляд).

глеісты, ✂.

  1. Пакрыты глеем, які змяшчае многа глею.

    • Глеістае дно возера.
  2. Вязкі.

    • Глеістая дарога.

|| наз. глеістасць, ✂.

глей, ✂, м.

Вязкі асадак з мінеральных або арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

|| прым. глеевы, ✂.

глейкі, ✂.

Вязкі, ліпкі.

  • Глейкая гліна.

|| наз. глейкасць, ✂.

глетчар, ✂, м.

Тое, што і ляднік.

|| прым. глетчарны, ✂.