глеба, ✂, ж.

  1. Верхні слой зямной кары.

    • Гліністая г.
  2. перан. Аснова, апора.

    • Падрыхтаваць глебу для перагавораў.

◊

  • Выбіць глебу з-пад чыіх ног — прымусіць пераканацца ў беспадстаўнасці чаго-н.; пазбавіць упэўненасці ў чым-н.

  • На глебе чаго, у знач. прыназ. з Р — па прычыне.

  • Захворванне на нервовай глебе.

|| прым. глебавы, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)