Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

глузд, ✂, м. (разм.).

Розум, развага; мазгі.

  • Варочаць глуздамі.

◊

  • 3 глузду з’ехаць (разм.) — страціць розум, звар’яцець.

глум, ✂, м.

  1. гл. глуміць.

  2. Пра што-н. папсаванае, марна страчанае.

    • Многа сена пайшло ў г.

глуміцца, ✂; незак. (разм.).

  1. Марна траціцца, псавацца.

    • Цяжка глядзець, як глуміцца дабро.
  2. Здзекавацца, кпіць, насміхацца.

    • Г. з дзіцяці.

|| зак. зглуміцца, ✂.

|| наз. глум, ✂ і глумленне, ✂.

глуміць, ✂; незак. (разм.).

Марна траціць, псаваць.

  • Г. дабро.

|| зак. зглуміць, ✂.

|| наз. глум, ✂ і глумленне, ✂.

глупства, ✂, н.

Што-н. нязначнае, дробязнае.

  • Не варта гаварыць пра г.

◊

  • Вярзці глупства (разм. неадабр.) — гаварыць недарэчнасці.

глухаваты, ✂.

Часткова пазбаўлены слыху; які недачувае.

глуханемата, ✂, ж.

Адсутнасць слыху і здольнасці гаварыць.

глуханямы, ✂.

Пазбаўлены слыху і здольнасці гаварыць.

глухата, ✂, ж.

Поўная адсутнасць або частковы недахоп слыху.

глухі, ✂.

  1. Пазбаўлены слыху.

    • Г. чалавек.
    • Падручнікі для глухіх (наз.).
  2. перан., да чаго. Неспагадлівы, раўнадушны.

    • Г. да чужых патрэб.
  3. Прыглушаны, невыразны.

    • Г. трэск.
    • Піяніна гучыць глуха (прысл.).
  4. Густы, цёмны, непралазны.

    • Г. лес.
  5. Ціхі, які знаходзіцца ў глушы; пустынны.

    • Г. завулак.
  6. перан. Позні.

    • Глухая восень.
    • Глухая поўнач.
  7. Без адтулін, суцэльны.

    • Глухая сцяна.

◊

  • Глухі зычны — які вымаўляецца без удзелу голасу (спец.).