глухі, .

  1. Пазбаўлены слыху.

    • Г. чалавек.
    • Падручнікі для глухіх (наз.).
  2. перан., да чаго. Неспагадлівы, раўнадушны.

    • Г. да чужых патрэб.
  3. Прыглушаны, невыразны.

    • Г. трэск.
    • Піяніна гучыць глуха (прысл.).
  4. Густы, цёмны, непралазны.

    • Г. лес.
  5. Ціхі, які знаходзіцца ў глушы; пустынны.

    • Г. завулак.
  6. перан. Позні.

    • Глухая восень.
    • Глухая поўнач.
  7. Без адтулін, суцэльны.

    • Глухая сцяна.

  • Глухі зычны — які вымаўляецца без удзелу голасу (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)