гука...
Першая частка складаных слоў са
- які мае адносіны да гуку, гукаў (у 1
знач. ),напр. гукалакатар, гукапеленгатар, гукапераймальны, гукаперайманне, гукасігнальны, гукаўлоўнік, гукаўспрымальны; - які мае адносіны да гукаў мовы,
напр. гукавымаўленне, гукалітарны; - які мае адносіны да гуказапісу,
напр. гуказапісны, гуказдымальнік, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура; - які мае адносіны да музычных гукаў,
напр. гукарад; - які мае адносіны да распаўсюджвання і паглынання шуму,
напр. гукаізаляцыя, гуканепранікальны, гукапаглынальнік, гукапаглынальны, гукапранікальны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)