Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гута, ✂, ж.

Даўнейшая; назва шклозавода.

  • Працаваў на гуце.

|| прым. гутавы, ✂.

гуталін, ✂, м.

Мазь для скуранога абутку.

|| прым. гуталінавы, ✂.

гутаперча, ✂, ж.

Пластычная скурападобная маса, па ўласцівасцях блізкая да каучуку.

|| прым. гутаперчавы, ✂.

гутарка, ✂, ж.

  1. Дзелавая або сардэчная размова.

    • Г. спачатку не ладзілася.
  2. Даклад, паведамленне, звычайна з удзелам слухачоў для абмену думкамі.

    • Правесці гутарку.

гутарковы, ✂.

Якім карыстаюцца ў гутарцы, уласцівы вуснай народнай мове.

  • Г. стыль.
  • Гутарковая мова.

гутарлівы, ✂.

Схільны да размоў, гаварлівы.

  • Г. чалавек.

|| наз. гутарлівасць, ✂.

гутарыць, ✂; незак.

Размаўляць, весці гутарку.

  • Г. са старшынёй.

гутнік, ✂, м. (уст.).

Рабочы, які працаваў на гуце, вырабляў шкло.

|| прым. гутніцкі, ✂.