Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гуз, ✂, м.

  1. Жаўлак ад удару або нараст на целе чалавека, жывёлы.

    • Набіць г. на лбе.
    • На спіне ў каровы гузы.
  2. Ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы расліны.

|| прым. гузавы, ✂.

гузаваты, ✂.

З гузамі і пукатасцямі.

  • Гузаватая асіна.

|| наз. гузаватасць, ✂.

гузак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і гуз.

гузасты, ✂.

З вялікімі гузамі.

  • Г. дуб.

|| наз. гузастасць, ✂.

гузік, ✂, м.

Зашпілька для петляў адзення, звычайна ў выглядзе кружка.

|| памянш. гузічак, ✂.

|| прым. гузікавы, ✂.