Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

губа​1, ✂, ж.

Тоўсты, падобны на капыт грыб, які паразітуе на дрэвах і выклікае гніенне драўніны.

|| прым. губавы, ✂.

  • Сямейства губавых (наз.).

губа​2, ✂, ж.

Скурна-мускульная рухомая складка, якая ўтварае край рота.

  • Верхняя г.
  • Сціснуць губы.
  • Кусаць губы (перан. выражаць злосць, незадавальненне).
  • Надзьмуць губы (перан. зазлавацца, пакрыўдзіцца).
  • Развесіць губы (перан. пасіўнічаць).

|| памянш. губка, ✂.

|| прым. губны, ✂.

губа​3, ✂, ж.

Назва марскіх заліваў і бухт на поўначы.

  • Анежская губа.

губа​4, ✂, ж. (разм.).

Гауптвахта.

  • Пасадзіць на губу.

губасты, ✂.

Тое, што і губаты.

губаты, ✂ (разм.).

З вялікімі тоўстымі губамі.

губашлёп, ✂, м. (разм.).

Разява, расцяпа.

губернатар, ✂, м.

Начальнік якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі (напр.: губерні ў Расіі, штата ў ЗША і інш.).

|| прым. губернатарскі, ✂.

◊

  • Становішча горш за губернатарскае (разм. жарт.) — вельмі цяжкае, незайздроснае.

губерня, ✂, ж.

Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі з пачатку 18 ст.

◊

  • І пайшла пісаць губерня (разм.) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.

|| прым. губернскі, ✂.

губіць, ✂; незак.

  1. Рабіць непрыгодным, нішчыць.

    • Г. лес.
  2. Прыводзіць да гібелі, забіваць.

    • Г. звяроў.
  3. перан. Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.)

    • Г. лепшыя гады.

|| зак. пагубіць, ✂.