Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карзіна, , ж.

  1. Тое, што і кашолка.

  2. Гандола аэрастата.

  3. У баскетболе: сетка на абручы, у якую закідваюць мяч.

|| прым. карзінны, .

каркавіна, , ж.

Частка тушы, якая прылягае да карка.

|| прым. каркавінны, .

каркас, , м.

Унутраная апорная частка збудавання, канструкцыі, на якой трымаюцца астатнія часткі.

  • К. карабля.

|| прым. каркасны, .

каркаць, ; незак.

  1. Пра варону: ствараць гукі, падобныя на «кар-кар».

  2. перан. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду (разм.).

    • Хопіць табе к.

|| аднакр. каркнуць, .

|| зак. накаркаць, .

  • Накаркаў бяду на сваю галаву.

|| наз. карканне, .

карлік, , м.

  1. Чалавек ненармальна малога росту.

    • Злы к. (у казках).
  2. Вельмі малога росту або памеру (пра жывёл, расліны і пад.).

    • Арол-к.
    • Сасна-к.

|| прым. карлікавы, .

  • Карлікавыя дрэвы.
  • Карлікавае прадпрыемства.

карлікавасць, , ж.

  1. гл. карлікавы.

  2. Хвароба, якая выклікаецца паражэннем залоз унутранай сакрэцыі і выражаецца ў ненармальна малым росце (спец.).

карлікавы, .

Вельмі малога росту або памеру.

  • Карлікавыя плямёны (маларослыя плямёны Сярэдняй Афрыкі).
  • Карлікавая антылопа.
  • К. лес.
  • Карлікавае дрэва.
  • Карлікавае прадпрыемства (малой магутнасці).

|| наз. карлікавасць, .

карма, , ж.

Задняя частка судна, лодкі і некаторых іншых транспартных сродкаў.

  • К. карабля.

|| прым. кармавы, .

  • Кармавое вясло.

карма... (гл. корма...)

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «корма...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. кармакухня, кармарэзка, кармасклад, кармацэх.

кармавы, .

  1. гл. карма.

  2. Рабочы (матрос) на карме (баркі, лодкі), рулявы.