Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радыя...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «радые...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. радыяграфія, радыялогія.

радыяльны, .

Размешчаны, накіраваны па радыусу.

  • Радыяльная планіроўка забудовы.

|| наз. радыяльнасць, .

радыятар, , м.

  1. Прыбор для ахаладжэння ў рухавіках унутранага згарання, у халадзільных устаноўках.

  2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення.

|| прым. радыятарны, .

радыяцыя, , ж.

  1. Выпрамяненне, што ідзе ад якога-н. цела.

    • Сонечная р.
    • Доза радыяцыі.
  2. Праменепадобнае распаўсюджанне чаго-н. ад цэнтра да акружнасці.

|| прым. радыяцыйны, .

  • Радыяцыйная засцярога.

радэо, нескл., н.

Каўбойскія спаборніцтвы, у якія ўваходзіць утаймаванне дзікіх коней і быкоў, а таксама язда на неўтаймаваных конях і быках.

  • Аўтамабільнае радэо (аўтарадэо) — выкананне небяспечных трукаў на аўтамабілях.

рэдкі, і радзейшы, .

  1. Недастаткова густы, вадзяністы.

    • Р. кісель.
    • Рэдкая смятана.
  2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.

    • Рэдкая барада.
    • Рэдкія зубы.
    • Р. невад (не шчыльна сплецены).
  3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

    • Рэдкія паўстанкі.
  4. Які складаецца з аддаленых адзін ад другога момантаў.

    • Рэдкія стрэлы.
    • Р. пульс.
  5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.

    • Рэдкая з’ява.
    • Р. госць.
    • Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях).
    • Рэдка (прысл.) бачыцца.
    • Рэдкія металы.

|| наз. рэдкасць, .