рэдкі (радзейшы) прыметнік
-
Недастаткова густы, вадзяністы.
- Р. кісель.
- Рэдкая смятана.
-
Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.
- Рэдкая барада.
- Рэдкія зубы.
- Р. невад (не шчыльна сплецены).
-
Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.
- Рэдкія паўстанкі.
-
Які складаецца з аддаленых адзін ад другога момантаў.
- Рэдкія стрэлы.
- Р. пульс.
-
Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.
- Рэдкая з’ява.
- Р. госць.
- Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях).
- Рэдка (прыслоўе) бачыцца.
- Рэдкія металы.
|| назоўнік: рэдкасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)