радэо назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Каўбойскія спаборніцтвы, у якія ўваходзіць утаймаванне дзікіх коней і быкоў, а таксама язда на неўтаймаваных конях і быках.

Аўтамабільнае радэо (аўтарадэо) — выкананне небяспечных трукаў на аўтамабілях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)