перабраць, ✂; зак.
-
Разбіраючы, сартуючы, перагледзець (многае).
- П. кнігі.
- П. бульбу.
- П. у размове ўсіх знаёмых (перан.).
-
Разабраўшы, скласці, набраць нанава (спец.).
-
Паслядоўна дакрануцца да чаго-н.
- П. гузікі на кофце пальцамі.
-
што і чаго. Узяць больш, чым трэба, занадта многа.
-
Зрабіць звыш меры, перадаць, перастарацца (разм.).
- П. меру (зрабіць лішняе).
- У нядзелю ў гасцях перабраў (выпіў лішняе).
|| незак. перабіраць, ✂.
|| наз. перабіранне, ✂, перабор, ✂ і пераборка, ✂.
перабудавацца, ✂; зак.
Змяніць парадак сваёй работы, напрамак сваёй дзейнасці, свае погляды.
|| незак. перабудоўвацца, ✂.
|| наз. перабудова, ✂.
перабудаваць, ✂; зак.
-
Зрабіць пераробку ў якой-н. пабудове.
-
Пабудаваць, перарабіць па-новаму, унёсшы змены ў парадак, сістэму чаго-н.
- П. план.
- П. працу школы.
- П. сказ.
|| незак. перабудоўваць, ✂.
|| наз. перабудова, ✂.
перабыць, ✂; зак. (разм.).
-
Пражыць нейкім чынам, перачакаць нейкі час, да якой-н. пары.
-
Пабываць у розны час дзе-н. — пра ўсіх, многіх або пабываць у каго-н. у руках — пра ўсё, многае
- За апошні час тут перабыло многа людзей.
- Колькі кніг перабыло ў яго руках.
|| незак. перабываць, ✂.
перабяліць, ✂; зак.
-
Пабяліць нанава.
-
Пабяліць усё, многае.
- За сезон перабяліў сотні пакояў.
-
Сапсаваць празмерным бяленнем.
-
Перапісаць з чарнавіка начыста (уст.).
|| незак. перабельваць, ✂.
|| наз. перабельванне, ✂ і перабелка, ✂.
перавабіць, ✂; зак.
Заахвоціўшы чым-н., угаварыць перайсці, пераехаць куды-н., пераманіць.
|| незак. перавабліваць, ✂.
пераважаць, ✂; незак.
Мець перавагу ў чым-н.; займаць пануючае становішча.