перабраць, ; зак.

  1. Разбіраючы, сартуючы, перагледзець (многае).

    • П. кнігі.
    • П. бульбу.
    • П. у размове ўсіх знаёмых (перан.).
  2. Разабраўшы, скласці, набраць нанава (спец.).

    • П. сцены.
    • П. вёрстку.
  3. Паслядоўна дакрануцца да чаго-н.

    • П. гузікі на кофце пальцамі.
  4. што і чаго. Узяць больш, чым трэба, занадта многа.

    • П. фонд зарплаты.
  5. Зрабіць звыш меры, перадаць, перастарацца (разм.).

    • П. меру (зрабіць лішняе).
    • У нядзелю ў гасцях перабраў (выпіў лішняе).

|| незак. перабіраць, .

|| наз. перабіранне, , перабор, і пераборка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)