Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

манту, нескл., ж.

  1. Унутрыскурная проба для ранняй дыягностыкі туберкулёзу.

  2. Які мае адносіны да такой пробы.

    • Рэакцыя м.

мантылья, , ж.

  1. У іспанак: карункавая накідка на галаву і плечы.

  2. Кароткая жаночая накідка без рукавоў.

мантыя, , ж.

  1. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча.

    • Чорная м.
  2. Складка скуры ў некаторых беспазваночных жывёл, якая апяразвае ўсё цела (спец.).

  3. Унутраная сфера Зямлі, якая знаходзіцца пад зямной карой і даходзіць да яе ядра (спец.).

|| прым. мантыйны, .

мануальны, , (спец.).

Які робіцца, ажыццяўляецца рукамі, уздзеяннем рук.

  • Мануальная тэрапія.

манумент, , м.

Архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў гонар якой-н. выдатнай падзеі або знакамітай асобы.

  • М. Якубу Коласу.

|| прым. манументны, .

манументаліст, , м.

Мастак, які займаецца манументальным мастацтвам.

|| ж. манументалістка, .

манументальны, .

  1. Які адносіцца да стварэння манументаў, помнікаў, да афармлення архітэктурных збудаванняў.

  2. Велічны, грандыёзны, які ўражвае сваёй велічынёй, магутнасцю.

    • М. будынак.
  3. Грунтоўны, глыбокі па зместу.

    • М. твор.
    • Манументальнае даследаванне.

|| наз. манументальнасць, .

манускрыпт, , м.

Старажытны рукапіс.

  • Старадаўнія манускрыпты.

мануфактура, , ж.

  1. Форма капіталістычнай вытворчасці, характэрным для якой з’яўляецца выкарыстанне ручных прылад і падзел працы.

  2. Фабрыка, пераважна тэкстыльная (уст.).

  3. зб. Тканіна, тэкстыльныя вырабы (уст.).

|| прым. мануфактурны, .

манцёр, , м.

  1. Зборшчык і ўстаноўшчык машын, абсталявання.

    • М.турбіншчык.
  2. Спецыяліст па электраабсталяванню, электраправодцы; электраманцёр.

|| прым. манцёрскі, .